Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Россия, «конечно, вторглась»: вице-президента США Вэнса возле дома заставили отвечать на вопросы об Украине
  2. Новы прэм'ер-міністр краіны паабяцаў, што ніякай істотнай карэкцыі эканамічнага курсу не будзе
  3. Лукашэнка заўважыў у аднаго з топ-чыноўнікаў «прэзідэнцкія схільнасці»
  4. Курс даляра аказаўся ў вузкім калідоры: прагноз па валютах
  5. Не змаглі нават падаць сігнал SOS. Расказваем пра найбуйнейшую марскую катастрофу мірнага часу: яна была нашмат страшнейшая за «Тытанік»
  6. Лукашэнка зняў з пасады Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам больш за 10 гадоў, і назваў прозвішча новага прэм'ера
  7. «Хавалі адны берцы». Чаму загінулы ва Украіне беларус пайшоў ваяваць на баку Расіі
  8. «Короткая скамейка запасных». Спросили у экспертов, почему Лукашенко снял прежнего премьера Головченко и назначил Турчина новым
  9. Эксперты заподозрили, что Трамп не случайно приостановил обмен разведданными с Украиной, — вот их аргументы
Читать по-русски


/

Сілавікі працягваюць шукаць у TikTok ролікі, якія іх крыўдзяць. Напярэдадні прыйшлі да жыхаркі Смаргоні, якая танчыла ў міліцэйскай форме. Пра гэта паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал МУС.

Коллаж "Зеркала"
Калаж «Люстэрка»

«20-гадовая жыхарка Смаргоні вырашыла падняць свае ахопы ў TikTok. Паненка не прыдумала нічога лепшага, чым надзець міліцэйскую куртку, фуражку і пад песню пусціцца ў скокі. Не паспеў ролік трапіць на прасторы інтэрнэту, як па гора-ціктокерку прыехалі супрацоўнікі міліцыі. На пытанне, чаму яна была ў форме, ціктокерка адказала, што гэты відос патрэбны быў ёй для папулярнасці ў сацсетцы», — гаворыцца ў паведамленні (стылістыка паведамлення сілавікоў захаваная).

Дзяўчыне паведамілі, што за нашэнне форменнага адзення са знакамі адрознення асобай, якая не мае на гэта права, пагражае штраф да дваццаці базавых велічынь (да 800 рублёў).

Сілавікі адзначылі, што ў дзяўчыны «адміністратыўка і прыстойны штраф». Які менавіта штраф выпісалі жыхарцы Смаргоні, не паведамляецца.

Нагадаем, апошнім часам міліцыя звярнула сваю пільную ўвагу на TikTok. Раней мы пісалі пра маладога чалавека, які звольніўся з ведамства і апублікаваў пра гэта ролік, — яго затрымалі. Яшчэ раней сілавікі прыйшлі да дзяўчыны, якая карміла свайго знаёмага міліцыянта і здымала пра гэта відэа.