Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  2. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  3. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  4. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  5. В Дзержинске 16-летняя девушка умерла после использования вейпа
  6. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  7. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  8. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  9. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  10. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  11. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  12. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
Читать по-русски


На чуткі пра тое, што ваеннаабавязаным беларусам будуць выдаваць бальнічныя толькі пасля рашэння кансіліуму, адрэагаваў набліжаны да Брэсцкага аблвыканкама тэлеграм-канал «1 регион».

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Выданне падкрэсліла, што для ваеннаабавязаных экспертыза часовай непрацаздольнасці ажыццяўляецца доктарам сумесна з загадчыкам аддзялення з наступнай выдачай лістка непрацаздольнасці пры наяўнасці паказанняў.

У спрэчных выпадках цягам 5−10 хвілін збіраецца медыцынскі кансіліум, які прымае сумеснае рашэнне.

«Па-другое, такая практыка прымяняецца ў першым рэгіёне (Брэсцкай вобласці. — Заўв. рэд.) больш за 10 гадоў. Чаму ў некаторых рэсурсах вырашылі разагнаць гэтую тэму менавіта цяпер, не зусім зразумела. Па-трэцяе, кансіліум для сумеснага прыняцця рашэння пры пытанні аб выдачы лістка непрацаздольнасці, можа ініцыявацца доктарам у дачыненні да любога пацыента і ў іншы час», — паведаміў тэлеграм-канал «1 рэгіён».

Нагадаем, 10 красавіка тэлеграм-канал «Белые халаты» апублікаваў распараджэнне Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Брэсцкага аблвыканкама галоўным дактарам медустановаў рэгіёна. У дакуменце паведамлялася, што на даручэнне Генштаба Узброеных сіл дактарам «неабходна ўзмацніць кантроль за выдачай лісткоў непрацаздольнасці, абгрунтаванасцю шпіталізацыі пры звароце ваеннаабавязаных грамадзян са скаргамі на стан здароўя». Такія рашэнні медыкам рэкамендавалася прымаць камісійна — кансіліумам дактароў-спецыялістаў.