Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
  2. КГК пожаловался Лукашенко на торговые сети, которые создают свои пекарни и конкурируют с хлебозаводами
  3. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  4. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
  5. В Беларуси дорожает автомобильное топливо. На этот раз не на копейку
  6. Сталіца Расіі зазнала самую маштабную атаку беспілотнікаў з пачатку вайны
  7. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  8. Стала вядома, хто здзейсніў маштабную кібератаку на X. Маск сцвярджаў, што сляды вядуць ва Украіну
  9. Карпянкоў патлумачыў, чаму дроны «часам падаюць на тэрыторыі Беларусі», — ясней не стала
  10. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  11. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  12. Кремль молчит, а СМИ не знают, как освещать — как в России Z-сообщество и пропаганда отреагировали на итоги встречи Украины и США
  13. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  14. Зеленский высказался по ситуации в Курской области
  15. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  16. Большасць людзей у свеце дыхае брудным паветрам. Нормам СААЗ адпавядаюць толькі сем краін
Читать по-русски


Сёння, 25 студзеня, новым міністрам аховы здароўя стаў Аляксандр Хаджаеў. Ад яго Лукашэнка запатрабаваў пазбавіцца кланавасці ў медыцыне. Цікава, што бацька новаага міністра раней сам працаваў на топавай пасадзе ў Міністэрстве аховы здароўя, а цяпер робіць бізнес у Расіі. Расказваем, што вядома.

Александр Ходжаев и Александр Лукашенко. Фото: пресс-служба Александра Лукашенко
Аляксандр Хаджаеў і Аляксандр Лукашэнка. Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

Лукашэнка падчас прызначэння Аляксандра Хаджаева 25 студзеня назваў яго «пазакланавым» чалавекам:

«Ведаю, што вы чалавек пазакланавы. Хоць у Мінздароўя ў нас там і сямейныя дынастыі так званыя, і кланы, і іншае. Чаго толькі не хапае… Гэтага быць не мусіць. Я вельмі разлічваю, што вы пакладзяце канец гэтаму. <…> А то ў нас некаторыя збеглыя на Захадзе сядзяць, а тут сваячкі і іншыя чыняць тое, што чынілі раней. Толькі цішком. Мы гэта бачым і прымаем меры процідзеяння. Таму падыходзіць трэба з гэтай ідэяй да прызначэння кадраў, фармавання складу міністэрства і далейшых дзеянняў. Гэта ў вас станоўчая якасць, што вы — чалавек у гэтым плане свабодны ад усялякіх асобаў і ціску».

Аляксандру Хаджаеву 44 гады. Ён нарадзіўся ў Лепелі, гэта Віцебская вобласць. У 2004 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны медуніверсітэт. Чатыры гады прапрацаваў доктарам-стажорам па спецыяльнасці «Паталагічная анатомія», а таксама доктарам-патолагаанатамам у РНПЦ імя Аляксандрава. Затым тры гады адвучыўся ў аспірантуры Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Псіхіятрыя». З 2011 да 2018 года быў вядучым лабарантам, асістэнтам, дацэнтам кафедры псіхатэрапіі і медыцынскай псіхалогіі БелМАПА. Паводле звестак BELPOL, Хаджаеў яшчэ паспеў папрацаваць у Мінскай 6-й клінічнай гарадской бальніцы.

У траўні 2021 года стаў дырэктарам РНПЦ псіхічнага здароўя. Праект «Белыя халаты» пісаў пра дрэнныя ўмовы ўтрымання пацыентаў у цэнтры і здзеклівае стаўленне да іх з боку персаналу.

Новы міністр жанаты, мае траіх дзяцей. Жонка — Ала Хаджаева — па адукацыі юрыстка. Працуе ў кампаніі «ЭкспартМегаТранс», якая займаецца грузаперавозкамі.

Бацька новага міністра, Валерый Хаджаеў — таксама медык, займаў кіраўнічую пасаду ў Мінздароўя. Паводле інфармацыі BELPOL, ён працаваў галоўным доктарам Лепельскай цэнтральнай раённай бальніцы, потым узначальваў упраўленне аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама. Да 2010 года быў гендырэктарам «Белмедтэхнікі». А потым працаваў першым намеснікам міністра аховы здароўя. Тады яго начальнікам быў Васіль Жарко (узначальваў Мінздароўя з 2006 да 2016 года). У 2011-м Валерыя Хаджаева пасунуў з пасады першага намесніка Дзмітрый Піневіч. Далей нейкі час бацька новага міністра быў супрацоўнікам Адміністрацыі прэзідэнта.

З 2017 года Валерый Хаджаеў — заснавальнік і дырэктар расійскай фармацэўтычнай кампаніі «Пскоў Фарма», якая спецыялізуецца на вытворчасці лекаў супраць анкалагічных захворванняў. На сайце асаблівай эканамічнай зоны «Могліна» кампаніі сказана, што пасля працы ў Мінздароўя Хаджаеў узначальваў расійскую бальніцу ў горадзе Себеж Пскоўскай вобласці.

У 2022 годзе прадпрыемства былога намесніка міністра выключылі з асаблівай эканамічнай зоны «Могліна» ў Пскоўскай вобласці са штрафам 5 мільёнаў расійскіх рублёў (прыкладна 185 тысяч беларускіх рублёў) за парушэнне абавянняаў.

Чытайце таксама