Аляксандр Лукашэнка 4 студзеня зрабіў новыя кадравыя прызначэнні, паведамляе яго прэс-служба. Вакантную пасаду міністра эканомікі заняў Юрый Чабатар, прызначаны і шэраг іншых чыноўнікаў і кіраўнікоў.
Новым міністрам эканомікі стаў Юрый Чабатар, які раней быў першым намеснікам кіраўніка ведамства.
Аляксандр Чарвякоў, які раней працаваў на пасадзе міністра эканомікі, у лістападзе мінулага года быў прызначаны надзвычайным і паўнамоцным паслом у КНР.
Акрамя таго, Лукашэнка прызначыў:
- Міхаіла Касько — надзвычайным і паўнамоцным паслом у Індыі;
- Сяргея Ляўковіча — памочнікам-інспектарам па Віцебскай вобласці;
- Таццяну Мікаленка — суддзёй Эканамічнага суда СНД;
- Ігара Залатара — начальнікам упраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забяспечання Аб’яднанага штаба АДКБ;
- Сяргея Бабовіча — генеральным дырэктарам РУП «Беларуская атамная электрастанцыя»;
- Валерыя Вярэніча — першым намеснікам міністра транспарту і камунікацый;
- Сяргея Зайцава — начальнікам упраўлення праблем ваеннай бяспекі Сакратарыята АДКБ;
- Сяргей Ягораў і Павел Губко прызначаныя старшынямі Віцебскага і Маладзечанскага райвыканкамаў адпаведна, Віталь Ядзевіч — чальцом Магілёўскага аблвыканкама.