Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты называют ложными публичные заявления Кремля о том, что Россия хочет мира, и приводят доказательства этому
  2. Лукашэнка зняў з пасады Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам больш за 10 гадоў, і назваў прозвішча новага прэм'ера
  3. Стала вядома, хто здзейсніў маштабную кібератаку на X. Маск сцвярджаў, што сляды вядуць ва Украіну
  4. Карпянкоў патлумачыў, чаму дроны «часам падаюць на тэрыторыі Беларусі», — ясней не стала
  5. Сталіца Расіі зазнала самую маштабную атаку беспілотнікаў з пачатку вайны
  6. «Кароткая лаўка запасных». Спыталі ў экспертаў, чаму Лукашэнка зняў ранейшага прэм'ера Галоўчанку і прызначыў Турчына новым
  7. Лукашэнка заўважыў у аднаго з топ-чыноўнікаў «прэзідэнцкія схільнасці»
  8. Россия, «конечно, вторглась»: вице-президента США Вэнса возле дома заставили отвечать на вопросы об Украине
  9. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  10. КГК пожаловался Лукашенко на торговые сети, которые создают свои пекарни и конкурируют с хлебозаводами
  11. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
  12. Новы прэм'ер-міністр краіны паабяцаў, што ніякай істотнай карэкцыі эканамічнага курсу не будзе
  13. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  14. «Хавалі адны берцы». Чаму загінулы ва Украіне беларус пайшоў ваяваць на баку Расіі
  15. Курс даляра аказаўся ў вузкім калідоры: прагноз па валютах
Читать по-русски


У адказ на рашэнне Мінска забараніць беларусам за мяжой атрымліваць ці абменьваць пашпарты ў МУС Літвы прапанавалі Сейму краіны разгледзець падаўжэнне тэрміну дзеяння пашпартоў для замежнікаў. Пра гэта заявіў намеснік міністра ўнутраных справаў Літвы Арнольдас Абрамавічус, перадае BNS.

Фото: pixabay.com
Фота: pixabay.com

У МУС Літвы прапануюць павялічыць тэрмін дзеяння пашпартоў замежнікаў да трох гадоў.

«Мы гаворым толькі пра людзей, якія бягуць ад рэжыму, мы не гаворым пра кіроўцаў грузавікоў, іншых рабочых. Менавіта тут апазіцыі даецца такая магчымасць — для тых, у каго ёсць дазволы на пражыванне на гуманітарных падставах, я б, напэўна, так выказаўся», — сказаў Абрамавічус.

Беларусы могуць атрымаць у Літве пашпарт замежніка. Гэта дакумент, які сведчыць асобу, а таксама дазваляе выязджаць з Літвы і заязджаць назад. Дакумент выдаецца замежніку, які мае часовы або пастаянны ВНЖ Літоўскай Рэспублікі, а таксама не мае дзейнага пашпарта і магчымасці яго атрымаць з аб’ектыўных прычын. Такі пашпарт выдаецца на тэрмін, які не перавышае тэрміну часовага віду на жыхарства — часцей за ўсё ён выдаецца на год.

Раней дырэктарка Дэпартамента міграцыі Літвы Эвеліна Гудзінскайтэ заявіла, што яе ведамства чакае павелічэння колькасці заявак на выдачу пашпарта замежніка. Паводле яе, калі раней Дэпартамент міграцыі выдаваў некалькі дзясяткаў такіх пашпартоў за год, то цяпер «іх будзе нашмат больш».

Эвеліна Гудзінскайтэ падкрэсліла, што пашпарт замежніка можа быць выдадзены толькі тым беларусам, якія жывуць у Літве і не могуць вярнуцца ў Беларусь з гуманітарных ці палітычных прычын. Таму, паводле яе словаў, Дэпартаменту міграцыі перад выдачай дакументаў неабходна будзе правесці дадатковыя праверкі.

Нагадаем, з 7 верасня афіцыйна набыў моц указ Аляксандра Лукашэнкі, згодна з якім дыпмісіі больш не будуць выдаваць пашпарты і афармляць некаторыя іншыя дакументы беларусам замежжа. Для атрымання, абмену або падаўжэння тэрміну дзеяння пашпарта давядзецца ехаць у Беларусь.